Смачна есці!

Повар-брыгадзір Нэлі Жук і повар Таццяна Траяноўская, якія працуюць у Русінавіцкай сталовай райспажыўсаюза, штодзень гатуюць 130 абедаў і 150 падвячоркаў. Кожны раз яны прапануюць новыя стравы – вельмі смачныя і каларыйныя. Калі на першае халодны боршч, то на другое – катлеты са смажанай бульбай, абавязкова салат з агуркоў ці памідораў; калі расольнік падаюць, то да яго – апетытныя біточкі з макаронамі і падлівай… Іх можна назваць спецабедамі, бо кожная порцыя – падвоеная. Тут кормяць па прынцыпу: як пад’ясі, так і працаваць будзеш.
Дастаўляюцца абеды на спецыяльна абсталяваным аўтобусе прама ў поле. Пры гэтым захоўваюцца ўсе санітарныя патрабаванні: стравы – у тэрмасах, посуд у кантэйнерах, для мыцця рук – вада ў бідонах, заўсёды чыстыя ручнікі…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *