Святочны дызайн. Стала добрай традыцыяй упрыгожваць Ляхавічы да навагодніх святаў

Даўно ўжо стала добрай традыцыяй упрыгожваць наш любімы горад да надыходзячых навагодніх і калядных святаў. Нават строгія адміністрацыйныя будынкі, аб’екты гандлю і вытворчыя тэрыторыі становяцца ў гэты час яркімі і рознакаляровымі.

Запрашаем арганізацыі ўсіх формаў уласнасці горада і раёна прыняць удзел у аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных, грамадскіх будынкаў і прылеглых тэрыторый да новага 2015 года.

Агляд пройдзе з 17 па 24 снежня. Заяўку на ўдзел неабходна падаць да 15 снежня ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 студзеня.

Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *