Брэстчына без тытуню. Пад такой назвай з 5 па 31 мая ў вобласці праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя

Штогод 31 мая Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначае Сусветны дзень без тытуню. Адзначае яго і наша краіна, у тым ліку Брэстчына. Дарэчы, 2015-ы – год завяршэння рэалізацыі комплекснага плана мерапрыемстваў па барацьбе з тытунекурэннем у нашай вобласці. Ён ахоплівае час з 2011 года. Адным з галоўных яго накірункаў вызначана дасягненне поўнай абароны ад уздзеяння тытунёвага дыму на тэрыторыях адукацыйных, медыцынскіх устаноў, арганізацый культуры і фізкультурна-спартыўных, ва ўсіх памяшканнях, у грамадскім транспарце.
На Брэстчыне сумеснымі намаганнямі дасягнуты пэўныя вынікі па зніжэнні ўжывання насельніцтвам тытуню. Распрацаваны і рэалізуюцца тэрытарыяльныя планы па барацьбе з гэтай шкоднай звычкай. У першым квартале сёлета да адміністрацыйнай адказнасці за курэнне ў забароненых месцах прыцягнуты 198 парушальнікаў, выяўлена 8 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з незаконным абаротам тытунёвых вырабаў. Органы дзяржсаннагляду за парушэнне санітарнага заканадаўства ў частцы спажывання тытунёвых вырабаў да адміністрацыйнай адказнасці летась прыцягнулі 61 службовую асобу, за першы квартал сёлета – 31.
2015 год аб’яўлены Годам моладзі. Менавіта моладзь надзвычай падвержана нікацінавай залежнасці і звязанымі з ёю ўскладненнямі. На жаль, распаўсюджаная карціна, у якой тры дзеючыя асобы: юнак, дзяўчына, цыгарэта. Вынікі сацыялагічных даследаванняў, праведзеных на Брэстчыне летась, ілюструюць распаўсюджанасць тытунекурэння сярод асоб маладзей за 15 гадоў склала 17,9 працэнта, ва ўзросце 16-20 гадоў – 27, ва ўзросце 21-30 гадоў – 31,9, ва ўзросце ад 30 гадоў і старэй – 26,8 працэнта.
Гэтай статыстыкі дастаткова, каб усвядоміць, наколькі актуальная сёлетняя майская акцыя “Брэстчына без тытуню!”. І наколькі важна працягваць працаваць у гэтым накірунку і далей па-за межамі месячніка. Маецца на ўвазе ўсё тое, што ўваходзіць у паняцце “сумесныя намаганні” і датычаць медыкаў і педагогаў, ідэолагаў і праваахоўнікаў, устаноў спартыўных і культурных, МНС і ЖКГ, сродкаў масавай інфармацыі, бацькоў, царквы, наогул, усіх і кожнага, хто абавязаны і можа паўплываць станоўча на барацьбу з курэннем.
Быць здаровым – і модна, і мэтазгодна. А з цыгарэтай гэта не атрымаецца. Няўжо вы яшчэ не кінулі курыць?

Брэстчына без тытуню. Пад такой назвай з 5 па 31 мая ў вобласці праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя: 1 комментарий

  • 01/06/2015 в 10:22
    Permalink

    Проблема действительно актуальная. Сам страдал такой зависисмостью, но смог бросить. А вот знакомый очень сильно болен, но продолжает курить. Никогда не воспринимал женщину с сигаретой. А когда рядом с ней малыш задумываешься о её материнских чувствах. Чем думает молодая особа?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *