Лепшыя

Падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК былі агучаны прозвішчы нашых землякоў, якія сваёй шчырай працай на зямлі, на фермах, на мехдварах і ў заводскіх цэхах заслужылі права звацца лепшымі ў сваёй прафесіі.
Вось яны – сёлетнія ўладальнікі ганаровага звання:
Холад Аляксандр Паўлавіч – вадзіцель СВК «Жарабковічы»;
Юруць Сяргей Вікенцьевіч – трактарыст-машыніст СВК «Жарабковічы»;
Мышкавец Вадзім Леанідавіч – трактарыст-машыніст СВК «Дарава»;
Анціпенка Дзмітрый Аляксандравіч – вадзіцель СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік»;
Рамейка Аляксандр Валянцінавіч – аграном-плодаагароднінавод СВК «Шлях новы».
Равінская Ала Мікалаеўна – галоўны эканаміст СВК «Шлях новы»;
Багдановіч Ала Мікалаеўна – галоўны бухгалтар СВК «Тальмінавічы»;
Працюк Людміла Аляксандраўна – цялятніца СВК «Ляхавіцкі»;
Брэчка Віктар Казіміравіч – трактарыст-машыніст СВК «Ляхавіцкі»;
Качан Іван Аляксандравіч – вадзіцель СВК «Канюхі»;
Гранік Сяргей Вячаслававіч – галоўны інжынер СВК «Ліпнянка»;
Чарэднік Марына Віктараўна – аператар машыннага даення СВК «Ліпнянка»;
Грушэўскі Багдан Уладзіміравіч – токар ДП «Нача»;
Лешык Зоя Іванаўна – аператар машыннага даення СВК «Востраў-Агра»;
Гутырчык Артур Віктаравіч – трактарыст-машыніст СВК «Востраў-Агра»;
Зубік Тамара Анатольеўна – загадчыца вытворчага ўчастка СВК «Востраў-Агра»;
Вашкевіч Валерый Уладзіміравіч – токар ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»;
Вінель Дзмітрый Станіслававіч – слесар па рамонце паліўнай апаратуры ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»;
Курловіч Марыя Пятроўна – падрыхтоўшчык харчовай сыравіны ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»;
Барысевіч Алег Станіслававіч – токар СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»;
Агееў Аляксей Рыгоравіч – ветурач-тэрапеўт УЗ «Ляхавіцкая раённая ветэрынарная станцыя»;
Дзямчук Элеанора Уладзіміраўна – галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ляхавіцкага райвыканкама;
Зубік Ганна Іванаўна – пекар ПУП «Ляхавіцкі кааппрам»;
Клімовіч Сяргей Уладзіміравіч – трактарыст-машыніст УП «Ляхавіцкае ПМС»;
Дзянішчык Міхаіл Іосіфавіч – трактарыст-машыніст УП «Ляхавіцкае ПМС»;
Вязовіч Зоя Уладзіміраўна – рабочая па абслугоўванні жывёл АСП «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» УА «БарДУ»;
Маслоўская Таццяна Валяр’янаўна – заатэхнік райплемстанцыі;
Казак Аліна Іосіфаўна – старшы аграном Ляхавіцкай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін;
Дзянішчык Жанна Сцяпанаўна – свінарка ЗАТ «Белпрампрыбор».
Дарэчы, за асвятленне ходу ўборачнай кампаніі падчас святкавання быў адзначаны і «Ляхавіцкі веснік». Калектыў рэдакцыі з удзячнасцю прыняў духмяны каравай ад ляхавіцкіх хлебаробаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *