Дарагія настаўнікі, работнікі сістэмы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы Ляхавіччыны!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

У календары восеньскіх дат гэта займае асаблівае месца. Прафесійны выбар кожнага, поспехі і жыццёвы шлях у многім вызначаюць настаўнікі. Сваёй нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам вы закладваеце аснову заўтрашняга дня нашай краіны, ствараеце і развіваеце яе інтэлектуальны патэнцыял, фарміруеце свядомасць і грамадзянскую пазіцыю маладых. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адказным адносінам да выбранай справы, школьнікі паказваюць высокія вынікі ў алімпіядным руху, розных інтэлектуальных і творчых конкурсах.

Паважаныя педагогі! У гэты  святочны дзень выказваем вам словы шчырай удзячнасці за дабрыню і цярпенне, мудрасць і веды, якімі вы дзеліцеся з вучнямі. Моцнага вам здароўя, аптымізму, прафесійных поспехаў і творчага натхнення.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                            РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *