СВК «Ліпнянка». Патэнцыял – у кадрах

Іван Буйкевіч і Аляксандр Салодкі.

Значнай падзеяй для СВК “Ліпнянка” сёлета была перамога ў раённым спаборніцтве на жніве маладзёжнага экіпажа ў складзе старшага камбайнера Івана Буйкевіча і камбайнера Аляксандра Салодкага. Маладыя задавалі тон. Валянцін Гатоўчыц, напрыклад, стаў лідарам сярод вадзіцеляў гаспадаркі.

Не толькі ў раслінаводстве ёсць дбайныя працаўнікі. Даярка Надзея Шпак за 9 месяцаў надаіла ад кожнай каровы амаль на 262 кілаграмы малака больш, чым летась, Таццяна Супрыновіч шчыруе на раздоі кароў і даглядае нованароджаных цялят. Наогул, у жывёлагадоўлі гаспадарка зрабіла хоць і невялікі, але крок наперад: за 9 месяцаў выхад цялят на 100 кароў склаў 164 працэнты да мінулага года, ёсць прыбаўка і ў надоях.

Мікалай Каплыноў, які сёлета ўзначаліў СВК “Ліпнянка”, усе спадзяванні на паляпшэнне сітуацыі звязвае з раскрыццём кадравага патэнцыялу, верыць у людзей, якія дзесяцігоддзямі працуюць у гаспадарцы, і тых, хто прыйшоў нядаўна.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *