Доўгайграючыя перашкоды

Не так заўважаецца парадак (хаця пра яго «ЛВ» піша дастаткова), як непарадак. Парада кіраўніка раёна адказным асобам прайсціся па вуліцах пешшу для журналістаў – штодзённы расклад. У аб’ектыў фотакарэспандэнта трапілі тры сюжэты, быццам бы рознага плана, але з аднолькавым назоўнікам – беспарадкам. Трэці тыдзень як перагароджаны пешаходны бульварчык паміж вуліцай Леніна і
17 Верасня: вельмі ўжо «доўгайграючыя» работы на маленькім участку выконвае, верагодна, камунгас. А на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка «гераіняй» здымка стала лужына, як сцвярджаюць тутэйшыя
жыхары, даволі саліднага ўзросту: штогод разліваецца на не надта добраўпарадкаванай дарозе. На трэцім здымку – транспарт, хаця гэты ўчастак вуліцы 17 Верасня пешаходны. Паркоўка – з супрацьлеглага боку ад скверыка з фантанам. Ці ў правіле ёсць выключэнні?

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Доўгайграючыя перашкоды

  • 23/11/2015 в 20:55
    Permalink

    60 гадоў Кастрычніка… там же (ДРСУ) какое то ? а дорогу (улицу) починить не могут- ПОЗОР ! ! !

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *