Ляхавічы-Хабараўск. У 17 расійскіх рэгіёнаў летась пастаўлялася прадукцыя з Ляхавіцкага раёна

Сума экспартных паставак ляхавіцкай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю ў мінулым годзе вызначылася шасцю мільёнамі долараў. І хаця гэта менш, чым пазалетась, аднак пацвярджае трывала наладжаныя эканамічныя сувязі нашага раёна з сямнаццаццю расійскімі рэгіёнамі. Найбольш актыўным спажыўцом ляхавіцкіх паставак летась быў Санкт-Пецярбург, куды адпраўлялі сметанковае масла, казеін, арматураізалюючыя вырабы. У Маскву ішлі гародніна, драўніна, лесаматэрыялы, у Яраслаўскую вобласць – бульба, Разанскую – вяршкі, Тульскую – вырабы з чорнага металу, былі пастаўкі ў Хабараўскі край і г. д.

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба падкрэслівае важнасць развіцця экспарту для эканомікі раёна. Нягледзячы на праблемы, нарошчванне яго на парадку дня. Наогул, палова ляхавіцкіх экспартных паставак ідзе менавіта на расійскія адрасы. Сёлета заданне па экспарце складае 105,4 працэнта ў параўнанні з паказчыкам 2015 года. Імпартныя пастаўкі летась ацэньваліся ў 2 мільёны долараў. Найбольш актыўнымі імпарцёрамі прадукцыі ў наш раён былі Пскоўская і Смаленская вобласці.  Але не гандлем адзіным… Сувязі беларусаў і расіян даўнія, трывалыя, непарыўныя. Нашы агульныя карані і гісторыя, узаемапранікненне дзвюх культур маюць узрост, які вымяраецца стагоддзямі. І той факт, што ў Беларусі сярод дзвюх дзяржаўных моў – руская, яскрава пацвярджае гэту блізкасць. А пройдземся хаця б па нашым райцэнтры: вуліцы Пушкіна, Чэхава, Горкага, Ламаносава, Гагарына, Южакова, Чкалава, завулкі Лермантава, Пушкіна… Назвы гавораць самі за сябе!  Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *