Тут жыве ветэран

Таблічка з лаканічным надпісам «Тут жыве ветэран» напярэдадні Дня Перамогі з’явілася на дамах нашых землякоў – ветэранаў Вялікай Айчыннай, на доме ляхавічаніна Паўла Здановіча – таксама (на здымку). Акрамя такога прыемнага знака ўвагі і пашаны, усе яны атрымалі матэрыяльную дапамогу, сродкі на якую выдаткаваны з раённага бюджэту.

Акцыя «Тут жыве ветэран» праводзіцца па ініцыятыве Беларускага фонду міру сумесна з грамадскім аб’яднаннем ветэранаў, БРСМ, Беларускім саюзам афіцэраў, піянерскай арганізацыяй.

Дзякуй, дарагія героі, за шчасце жыць!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *