Работа на прафілактыку

У мінулы чацвер прайшло пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, на якое былі запрошаны кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў раённага выканаўчага камітэта, мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба агучыла вынікі праведзенага ў арганізацыях раёна анкетавання па вывучэнні грамадскай думкі пра стан карупцыйнай злачыннасці. Так, большасць рэспандэнтаў ацаніла ўзровень распаўсюджання карупцыі ў раёне за апошнія 2 гады як нізкі.
Пра прафілактычную работу, якую праводзяць камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, і выкананне адпаведных планаў у абласной псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын”, ПМК-17, дзе раней былі выяўлены парушэнні пры правядзенні дзяржаўных закупак, расказалі іх кіраўнікі.
Па-за парадкам дня стаяла пытанне аб выяўленым сёлета парушэнні карупцыйнай накіраванасці ў арганізацыі, падведамаснай упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *