Свая справа. Фермерскія прапановы

Цёплае лета і восень паспрыялі: на агародных плантацыях фермера Алега Бондара з Улазавіч вырас салодкі   перац – адзін у адзін, хоць на выставу: буйны, сакавіты, жоўта-чырвона-аранжавы. А яшчэ на фермерскім агародзе сёлета ўрадзілі памідоры, цыбуля, капуста, морква лепшых сартоў беларускай селекцыі.
Парадаваў ураджаем агарод фермерскай гаспадаркі Мікалая Машэя, шчодра пладаносіў сад Валерыя  Радзюка. А ў сялянскай гаспадарцы “Даманскае” сёлета пераважалі зерневыя культуры, Міхаіл Крыцкі (фермерская гаспадарка “Вялікае Падлессе-Агра”) і Мікалай Скрыцкі (“ЖарСК”) займаліся, у асноўным, вырошчваннем цукровых буракоў.
На тэрыторыі раёна зарэгіст-раваны 20 фермерскіх гаспадарак, большасць з якіх мае раслінаводчы накірунак, ёсць і жывёлагадоўчыя міні-фермы. Напрыклад, паспяхова ідуць справы ў фермерскай гаспадарцы “Лагуцін”, заснавальнікі якой Віктар Лагун і Уладзімір Туцін,   “У Мікалая” (гаспадар Мікалай Барташэвіч) і іншых.
Спрыяльныя ўмовы ў раёне    для развіцця сваёй справы даюць магчымасць зацікаўленым людзям пашыраць і аграрны бізнес. Сёння фермеры могуць прэтэндаваць на крэдыты, маюць магчымасць на агульных падставах з сельгаспрадпрыемствамі атрымліваць мінеральныя ўдабрэнні, купляць тэхніку, у тым ліку і па лізінгу. Няма вялікіх праблем з  рэалізацыяй прадукцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *