Светлы дзень, светлыя памкненні!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія адзначаюць  свята Нараджэння Хрыстова  7 студзеня!
Ва ўсім хрысціняскім свеце гэта свята ўшаноўваюць як самае радаснае і душэўнае. Яно дорыць людзям нязгаснае святло веры і надзеі, напаўняе сэрца любоўю і радасцю, прымушае асабліва ўважліва зірнуць на сваё жыццё, справы і ўчынкі, натхняе на добразычлівасць, увагу, дапамогу і клопат да ўсіх, хто мае ў гэтым патрэбу.
У гэтыя чароўныя святочныя дні ад усёй душы жадаем вам шчасця і радасці, любві і ўзаемаразумення. Няхай  жыватворнае святло Нараджэння Хрыстова сагрэе вашы дамы цяплом і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, дапаможа стаць лепшым і больш мудрым.
Раённы  выканаўчы камітэт.                                   Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *