Збор можна выплаціць праз інтэрнэт

Сёння любыя падаткі можна выплаціць дыстанцыйна, у тым ліку збор на фінансаванне дзяржрасходаў. Каб не наведваць банкаўскія ўстановы, можна скарыстацца, напрыклад, паслугамі інтэрнэт-банкінга. На сайце МПЗ ёсць магчымасць зарэгістраваць асабісты кабінет плацельшчыка, дзе можна атрымліваць актуальную інфармацыю пра сумы плацяжоў, растлумачэнні, паведамленні падатковых органаў і многае іншае.
Грамадзяне, якія працуюць і пражываюць за мяжой і якія атрымалі паведамленні, што ў іх адсутнічае абавязак па выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў, могуць прадаставіць даныя ў падатковы орган. У гэтым выпадку таксама не трэба асабіста прыходзіць у падатковую – можна скарыстацца сэрвісам “Электронныя звароты” на сайце МПЗ. Таксама можна прадаставіць дакументы па пошце або асабіста з’явіцца ў падатковы орган. Такія дакументы прадастаўляюцца на працягу 30 каляндарных дзён з моманту атрымання паведамлення. Калі тэрмін прапушчаны па ўважлівых прычынах, ён  працягваецца яшчэ на 30 дзён на падставе заявы грамадзяніна.
Як паведамлялася, тэрмін выплаты збору на фінансаванне дзяржрасходаў за 2015 год сыходзіць 20 лютага 2017 года. За нявыплату або несвоечасовую выплату збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь.
У адносінах неплацельшчыка складаецца пратакол і накіроўваецца на разгляд у суд, які прымае рашэнне або аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу, або аб прымяненні адміністрацыйнага арышту. У выпадку прымянення адміністрацыйнага арышту грамадзянін у абавязковым парадку прыцягваецца да грамадска-карысных работ. Калі ён адбудзе спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту з абавязковым прыцягненнем да працы, то сума збору лічыцца выплачанай. Адміністрацыйны арышт можа накладацца на тэрмін да 15 сутак.
Кансультацыю па пытаннях практыкі прымянення нормаў Дэкрэта № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” можна атрымаць у ІМПЗ па Ляхавіцкім раёне па нумары 2-34-86 (сёння да 12.00).
Анатолій ЖАБІК,
начальнік інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *