Агонь трымайце пад кантролем

Кожны год з наступленнем вясны выратавальнікі не стамляюцца нагадваць пра небяспеку выпальвання сухой расліннасці. Такія выпальванні штогод наносяць сур’ёзную шкоду навакольнаму асяроддзю, парушаюць натуральны прыродны баланс, часта прыводзяць да бяды.

Выпальванні могуць стаць прычынай маштабных пажараў у лясах і на тарфяніках, узгаранняў жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, траўміравання і гібелі людзей. І хаця ў Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам, жаданне развесці агонь у нашых грамадзян не знікае.
Работнікі РАНС практычна кожны дзень праводзяць рэйды па вёсках і аграгарадках,  а таксама дачных садаводчых таварыствах, гутараць з насельніцтвам пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. Днямі інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксей Клетаніца пабываў у садаводчым таварыстве “Незабудка” на тэрыторыі Конькаўскага сельсавета,  нагадаў дачнікам правілы пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібнай тэрыторыі, акцэнтаваў увагу на строгай забароне выпальвання сухой расліннасці.
Нярэдка ў садаводчых таварыствах і вёсках можна натрапіць на ўчасткі, зарослыя пустазеллем, заваленыя бураломам. Ляхавіцкі РАНС сумесна з сельвыканкамамі праводзіць актыўную работу па пошуку ўладальнікаў такіх участкаў для прыняцця мер па навядзенні парадку на тэрыторыі.
Сельвыканкамы і кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў павінны забяспечыць  падтрымку ў пажаранебяспечным стане населеных пунктаў, аб’ектаў і тэрыторый, якія да іх прылягаюць. Своечасовая ўборка сухой расліннасці на сельска-гаспадарчых угоддзях  – задача злабадзённая.
Выкананне правілаў бяспекі на тарфяніках (іх у раёне налічваецца 9), замацаваных за сельгасарганізацыямі раёна, –  пад асаблівай увагай.
Развядзенне кастроў на прысядзібных участках дазва-ляецца пры выкананні наступных умоў: пастаянны кантроль, забеспячэнне сродкамі пажаратушэння (ёмістасць з вадой, лапата), адлегласць ад будынкаў – 10 метраў, ляснога масіву – 20, сціртаў саломы і сена – 30. Забараняецца разводзіць кастры пад дрэвамі, а таксама ў ветранае надвор’е. На тэрыторыі ля жылых дамоў прысядзібнай забудовы, дачных і садовых домікаў дапускаецца прыгатаванне ежы ў спецыяльных прыстасаваннях з выкарыстаннем  вугалю, які гарыць (мангала, барбекю, грыля і інш.), пры гэтым мінімальная адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 4 метры.
За выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях ці за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжана адміністрацыйнай адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 40 БВ, а за распальванне кастроў у забароненых месцах – папярэджанне ці накладанне штрафу да 12 БВ. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца не толькі асобы, якія выпальваюць траву, але і кіраўнікі арганізацый, дзе не прывялі ў парадак замацаваныя тэрыторыі і не прынялі меры па тушэнні выпальванняў.
Пры ўзгаранні неабходна неад-кладна паведаміць у пажарную службу па тэлефоне 101 ці 112.
Ляхавіцкі РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *