Лета рамонту

Пакуль дзеці на канікулах, школы рыхтуюцца да чарговага навучальнага года. Яшчэ на пачатку чэрвеня ў кожнай  навучальнай установе намецілі рамонтна-касметычныя работы, а ў некаторых пачалі іх адразу пасля апошняга званка.
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама назвалі выдаткаваную з бюджэту суму на рамонтныя работы і закупку неабходнага матэрыялу, а таксама абсталявання – 350 тысяч рублёў.  У СШ № 1 пачалася  частковая замена вокнаў, у дзіцячых садках № 1 і № 3 райцэнтра – рамонт санвузлоў, у Задворскім  садку – даху.
Нарэшце  ў СШ № 2 будзе  арганізавана падача гарачай вады ва ўмывальнікі санітарных пакояў: пачалася  рэканструкцыя мясцовай водаправоднай сеткі. У гэтай жа  школе тэхработнікі фарбуюць падлогу ў класах, панэлі калідораў, мыюць, чысцяць, прыбіраюць.
1 верасня пачнецца  навучальны год  у 15 школах і 14 дзіцячых садках, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Ва ўсіх установах адукацыі да гэтага часу будзе зроблены касметычны рамонт. Толькі на фарбы пайшло 25 тысяч рублёў.  На парадку дня і  паверка абсталявання,  правядзенне мерапрыемстваў па ахове працы.
Не застаюцца  ў баку ад агульных  школьных клопатаў вучні і іх бацькі: дапамагаюць з рамонтам, фарбуюць, клеяць, добраўпарадкуюць тэрыторыю.
Пасля капітальнага рамонту абновіцца  будынак  дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, на гэта выдаткавана 150 тысяч бюджэтных рублёў: будуць заменены дах, падлога, вокны, санвузлы,  душавыя, адрамантаваны фасад.  Усё ідзе па плане, завяршыць капрамонт плануецца да канца 2017 года. І тады, нарэшце, з дзвярэй здымуць шыльду з надпісам, што  «зала закрыта з 01.10.2015 як аварыйная». Заказчыкам праекта з’яўляецца Баранавіцкае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, падрадчыкі – будаўнічыя арганізацыі Баранавічаў. Ляхавіцкая ПМК-13  удзельнічала ў тэндары на рамонт спортшколы, але прайграла ў канкурэнтнай барацьбе.
З 15  жніўня спецыяльныя камісіі пачнуць комплексную прыёмку навучальных устаноў. Трэба паспяшацца, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці.
Галіна КАНЬКО.
Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Лета рамонту: 1 комментарий

  • 26/07/2017 в 15:58
    Permalink

    Интересно, а как обновится к «новому учебному году» самый старый садик города — № 2 ???? Что-то в статье про него ни слова, может тоже санузлы обновятся, или разнообразием встретят детей уличные игровые площадки???

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *