«З крыніц спрадвечных»

19 жніўня ў вёсцы Грушаўка на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу адбудзецца XVI раённае свята  фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных».
У праграме:
12.00 – шэсце дэлегацый і творчых калектываў;
12.15 – урачыстае адкрыццё свята;
12.30 – конкурсныя выступленні дзіцячых і дарослых фальк-лорных калектываў; гарманістаў і прыпевачніц; гасцей свята;
урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў;
14.00 – адкрыты пленэр выяўленчага мастацтва студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна;
15.30-16.00 – майстар-клас па традыцыйных народных танцах;
16.30-17.00 – «Кірмаш гумару па-ляхавіцку»: выступленні аматарскіх калектываў раёна;
17.00-17.30 – выступленне ўдзельнікаў экспедыцыі рэспубліканскай маладзёжнай грамадскай арганізацыі     «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
На працягу свята:
выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці Ляхавіцкага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці;
выстава страў беларускай нацыянальнай кухні.
ГРАФІК руху аўтобуса 19 жніўня 2017 года да месца                               правядзення свята:
11.20 – в. Задвор’е – г. Ляхавічы – в. Грушаўка;
18.10 – в. Грушаўка – г. Ляхавічы – в. Задвор’е.
Аргкамітэт запрашае ўсіх на свята!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *