Не заморская, а мясцовая

Выкарыстана ілюстрацыя

Пачынаючы з вясны і да позняй восені на ляхавіцкім кансервавым заводзе сапраўды гарачыя дзянькі:  перапрацоўваецца шчаўе, агародніна і садавіна. Цяпер, напрыклад, на канвеер пайшлі кабачкі, вырашчаныя ва ўласнай падсобнай гаспадарцы. Ужо сабралі і перапрацавалі 200 тон.

– Выпускаем 4 віды  ікры:  «кабачковая»,  «аматарская», «дыетычная» і  «ляхавіцкі ўраджай». Прычым, апошняя гатуецца па  фірменным рэцэпце, распрацаваным нашымі тэхнолагамі, – расказвае дырэктар завода Соф’я Болтуць.
Не толькі кабачкамі загружаны заводскі канвеер. Перапрацавалі ўжо 13 тон памідораў. Наш завод, дзякуючы ў тым ліку прадукцыі высокай якасці і прымальным цэнам, выйграў тэндар на пастаўку  кансерваваных «таматаў  сталічных» у  пагранічныя войскі  Беларусі. Так што геаграфія збыту ляхавіцкіх плодаагароднінных кансерваў пашыраецца.
На галоўныя ролі гэтым часам у цэхах выходзіць традыцыйная беларуская  садавіна – яблыкі.
– Канешне, хваляваліся, што сёлетні неўраджай яблыкаў у нашым раёне  дрэнна паўплывае і на вытворчасць, і на асартымент прадукцыі.  Аднак, належным чынам наладзілі нарыхтоўчую кампанію, зараней вызначылі раёны, дзе ўраджай лепшы. Ужо закупілі 350 тон, – расказвае Соф’я Болтуць.
Заводскія нарыхтоўшчыкі прымаюць яблыкі ад насельніцтва не толькі  на тэрыторыі прадпрыемства, але выязджаюць у населеныя пункты раёна і за яго межы. Садавіна адпраўляецца на перапрацоўку (завод выпускае сок яблычны з мякаццю, яблыкі працёртыя, павідла), частка яе закладваецца на захоўванне. Зараз работа на прадпрыемстве арганізавана ў дзве змены шэсць дзён на тыдзень.
А тым часам ідзе ўборка ўраджаю на падсобнай гаспадарцы.  Сабрана і сушыцца 73 тоны цыбулі,  закансервавана 318 тон шчаўя і з гэтым зелянівам яшчэ не завершана. Хутка прыйдзе час бульбы,  буракоў і морквы.
Галіна КАНЬКО.

One thought on “Не заморская, а мясцовая

  • 06/09/2017 в 22:54
    Permalink

    Мне нравится продукция нашего консервного. Особое уважение — соку томатному и икре кабачковой, фасоли с овощами в томатном соусе и другим «закаткам».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *