Факт-экспрэс-навіны

· З УЗНАГАРОДАЙ! Раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровай граматай за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё архітэктурнай галіны і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння інжынера па праектна-каштарысных работах камунальнага ўнітарнага праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага прадпрыемства «Ляхавіцкая архітэктура» Ірыну ЛЕЙБУЦІНУ.

· ТАБУ. Дзяржаўных служачых Беларусі абавяжуць адмовіцца ад ільгот і пераваг, якія прадастаўляюцца замежнымідзяржавамі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю. Законапраект, якім уносяцца адпаведныя папраўкі ў закон аб дзяржаўнай службе, прыняты ў другім чытанні на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

Прычынай для ўнясення па-правак у заканадаўства стала распаўсюджванне ў Беларусі карткі паляка.Паводле заключэння Канстытуцыйнага суда Беларусі, закон Польшчы аб картцы паляка супярэчыць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права, закранае інтарэсы беларускай дзяржавы. Таму прынята рашэнне на заканадаўчым узроўні забараніць дзяржслужачым Беларусі, якія павінны дзейнічаць у інтарэсах сваёй краіны, мець ільготы і перавагі, прадастаўленыя іншай дзяржавай.

· НА СТАЛІЧНЫ КІРМАШ. Першы выезд аўталавак мясцовага райпо з прадукцыяй вытворчасці прадпрыемстваў грамадскага харчавання на кірмаш у горад Мінск быў у верасні. Жыхарам сталіцы прыйшліся даспадобы ляхавіцкія паўфабрыкаты, соленыя агуркі і памідоры, мочаныя яблыкі, а таксама журавіны і мёд, закупленыя ў насельніцтва. У наступныя выезды многія пакупнікі пазнавалі ляхавіцкіх гандляроў і з задавальненнем рабілі ў іх пакупкі.

Ляхавічан запрасілі быць пастаяннымі ўдзельнікамі ста-лічнага кірмашу. Дарэчы, кожная такая паездка прыносіць на рахунак райпо па 30-35 мільёнаў рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *