Фотасесія ў падарунак ад раёнкі

Напрыканцы верасня «Ляхавіцкі веснік» прапанаваў сваім шматлікім падпісчыкам групы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» паўдзельнічаць у розыгрышы фотасесіі ад раёнкі. Шчыра кажучы, нават і не чакалі, што столькі землякоў зацікавіцца і падтрымае нашу ідэю! Больш за 200 падпісчыкаў жадалі атрымаць назначаны прыз. А пераможцай фотарозыгрышу, вынікі якога падвялі 20 кастрычніка, стала ляхавічанка Надзея Лапіч. У падарунак ад «ЛВ» – сямейная фотасесія ў гэту   чароўную пару года.

Дзякуй вам, нашы падпісчыкі, што заўсёды з намі ў рэжыме анлайн: чытаеце нашы запісы, каментуеце, падказваеце нагоды для будучых публікацый, удзельнічаеце ў нашых конкурсах. Хутка рэдакцыя аб’явіць новы конкурс, сачыце за навінамі на нашым сайце, сацыяльных старонках (цяпер з’явіўся акаўнт «ЛВ»  у Instagram) і, канешне, у газеце.

Чакаем і вашых пажаданняў, прапаноў наконт наступных конкурсаў.

…Шчырыя, сонечныя, энергічныя – гэта пра маладую сям’ю Лапіч. Аляксандр і Надзея – шчаслівыя бацькі маленькай гарэзы Дамінікі. Упэўнены ў тым, што калі ў сям’і пануюць любоў, згода, узаемапавага, падтрымка, можна вытрымаць любыя жыццёвыя выпрабаванні. Галоўнае – разам.

Маргарыта КУХТА.

Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *