Танец – гэта прафесія

Для творчай сямейнай пары Віталія і Ірыны Ражко танцы і музыка — не проста захапленне, а стыль жыцця. З іх прыходам на працу ў ГДК кіраўнікамі гурткоў у рабоце з моладдзю з’явілася новая іскрынка, актывізаваліся цікавыя накірункі развіцця здольнасцей юнакоў і дзяўчат.

Гурткі, дзе можна навучыцца сучасным эстрадным і народным танцам пад кіраўніцтвам прафесіяналаў, за кароткі час сталі надзвычай папулярнымі сярод ляхавічан.

Віталій і Ірына дапамагаюць не толькі авалодаць патрэбнымі рухамі, але вучаць слухаць і чуць музыку, гармонію танца.
— Колькі сябе памятаю, столькі танцую. Сям’я Ражко ўвогуле музыкальная. І дзед, і бацька — музыканты. Калі быў яшчэ зусім маленькім, то дзядуля іграў на гармо-ніку, а я танцаваў. У 6 гадоў мяне аддалі ў харэаграфію, потым да 17 гадоў танцаваў у знакамітых баранавіцкіх ансамблях «Лялькі», «Юрачка», «Фіеста», — расказвае Юрый.

Па кантракце ў якасці танцора 6 гадоў працаваў на Тайвані. Там і пазнаёміўся са сваёй другой палавінкай — Ірынай. Дзяўчына выкладала малдаўскія танцы. З замежжа Юрый і Ірына вярнуліся ў Баранавічы мужам і жонкай. А цяпер вучаць танцавальнаму майстэрству ляхавічан.

Вынік не прымусіў сябе чакаць: юныя танцоры не толькі вучацца харэаграфіі, але ўжо робяць першыя крокі на сцэне — выступаюць на разнастайных конкурсах і ў праграмах перад гарадскімі і вясковымі гледачамі. Многія ў Доме культуры знайшлі занятак па душы, чым задаволены не толькі дзеці, але і іх бацькі.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *