Роздумы ў шляху

Яго імя знаёма многім чытачам раёнкі. У 1977 годзе на старонках “Будаўніка камунізму” з’явіліся першыя публікацыіФёдара Лапаніка. Заметкі, артыкулы, замалёўкі, нарысы расказвалі пра сельскія будні.  З веданнем справы аўтар пісаў пра нялёгкую сялянскую працу, пра людзей, адданых роднай зямлі, глыбока ўнікаў у праблемы вытворчасці, эканомікі. На працягу многіх гадоў Фёдар Максімавіч узначальваў у рэдакцыі раённай газеты сельскагаспадарчы аддзел.

Значнае месца ў творчасці журналіста займала тэма прыроды. Лірычныя  мініяцюры, замалёўкі, расказы друкаваліся ў раёнцы, у абласной “Заре”, іншых выданнях. А з паэзіяй Фёдара Лапаніка змаглі пазнаёміцца і чытачы рэспубліканскіх газет “Літаратура і мастацтва”, “Беларуская ніва”, часопіса “Нёман”.

І вось новая сустрэча. У канцы мінулага года ў маскоўскім выдавецтве выйшла першая кніга нашага земляка.

Зборнік “Грани” склалі 57 вершаў. Розных па тэматычнай накіраванасці, унутраным настроі, але якія даюць цэласнае ўяўленне  аб паэтычным крэда аўтара.

Многія з твораў навеяны вобразамі далёкага дзяцінства, юнацтва, настальгіяй па малой радзіме.

Навстречу тропка стелется,
Целебных трав настой.
Березники, Березники –
Причал зеленый мой.
Легко здесь, ровно дышится
И радость  к сердцу льнёт,
И строки вмиг рождаются
И просятся в полёт, —
прызнаецца Ф. Лапанік у вершы “Места родные”.

Пільна  ўглядаючыся ў навакольны свет, паэт шчыра радуецца. Цяплу сакавіцкага сонейка, гарлачыкавай затоцы на рацэ, дожджыку-грыбасею. Душэўны настрой, навеяны сустрэчай з прыродай, аўтар імкнецца перадаць праз трапнае параўнанне, метафару:

По дороге дождик топал,
Загоняя «гвозди» в пыль,
Клён ему в ладоши хлопал
За весёлую кадриль.
Цёпла гучаць вершы “Заветный уголок”, “У колодца”, “Весна”.

Любоў да родных мясцін, да прыроды для Ф. Лапаніка – не абстрактнае паняцце. Нагляднае ўспрыяцце ён нязменна прапускае праз сваё сэрца, душу. Успяваючы навакольную прыгажосць, паэт  заклікае да дабра, беражлівых адносін да прыроды. “В лесу подружись с тишиною”, — раіць Фёдар Максімавіч, — и он тебе занавес свой приоткроет”. І папярэджвае: “А кто с топором здесь явиться посмеет, тот будет наказан самим Берендеем”.

У шчырых радках не-не ды і загучаць ноткі суму, няўтоенага болю і трывогі (вершы “Покинутая хата”, “Новые Фаличи”, “Загрустили белые берёзы…”).

Лірычны настрой кнігі часам мяняецца дзелавым тонам,  высвятляючы новыя грані паэтычнага слова. Пранікнёныя радкі, напрыклад, прысвячае аўтар хлебаробу (“Всё, чем душа жива”) або вось верш “Высотники”:

Все они в спецовках
грубоватых,
В касках и монтажных поясах.
Дружные, веселые ребята
С боевой задоринкой в глазах.
Трудятся под куполом
небесным,
Не страшась огромной высоты,
Будто на земле им нынче тесно,
И размаха мало для мечты.

Тэма малой радзімы ў паэзіі  Ф. Лапаніка неаддзельная ад шчырых, глыбокіх пачуццяў да Айчыны. “Как ты проста и как непостижима, — гаворыць аўтар пра мілую сэрцу Беларусь, — страна берёз, земля добра, любви!”.

Пачуццё асабістай далучанасці да навакольнага свету, роздумы пра сваё месца ў жыцці, спрасаваліся ў зборніку ў восем ёмістых радкоў верша “Выбор”:

Долго был я в пути
И распутья достиг:
Здесь цветник,
Там – пустырь.
Что мне выбрать из них?
Выбираю пустырь,
Чтоб создать
Там цветник.

Хочацца верыць, што паэтычны кветнік Фёдара Лапаніка яшчэ не раз парадуе чытачоў свежымі яркімі фарбамі.

Іосіф КАРПЫЗА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *