Ёсць перамога!

На пачатку студзеня раённы аддзел унутраных спраў падводзіў вынікі  сваёй работы  за 2011 год і абмяркоўваўасноўныя накірункі дзейнасці на  2012 год. Менавіта тады начальнік упраўлення аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў, які ўдзельнічаў у пасяджэнні, агучыў: Ляхавіцкі РАУС прэтэндуе на званне лепшага сярод падобных падраздзяленняў Брэстчыны  па выніках 2011 года.

На мінулым тыдні  перамога ляхавіцкіх  міліцыянераў  атрымала афіцыйнае пацвярджэнне.  На калегіі  ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, што праходзіла з удзелам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Анатолія Куля-шова, падводзіліся вынікі работы міліцыянераў вобласці за мінулы год.  Начальнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сычэўскі назваў  Ляхавіцкі РАУС лепшым сярод аналагічных падраздзяленняў Брэстчыны і перадаў аддзелу пераходны кубак імя Валерыя Асташонка – за  высокую эфектыўнасць аператыўна-службовай  дзейнасці органаў унутраных спраў у папярэджанні і раскрыцці злачынстваў. Такой высокай узнагароды райаддзел міліцыі ўдастоены ўпершыню.  Дарэчы, РАУС намінаваны і на атрыманне прыза імя Уладзімірава (прысуджаецца  па выніках мінулагодняй работы міліцэйскіх падраздзяленняў рэспублікі).

Сяргей ПАЖОГА,
намеснік начальніка РАУС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *