Парку Ажэшкі ў Флер’янове быць!

Ініцыятыва “ЛВ”, падхопленая нераўнадушнымі землякамі, пасля неабходных падрыхтоўчых работ нарэшце ўвасобілася ў свежавысаджаную дуброву. Пра гэта “ЛВ” пісаў літаральна ў мінулым нумары. Па-дзея адбылася падчас месячніка добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, напярэдадні светлых велікодных святаў і на парозе майскіх Свята працы, Дня Перамогі і, што таксама сімвалічна, – Дня друку, які веснікаўцы разам з калегамі, сваімі любімымі чытачамі і шаноўнымі дзелавымі партнёрамі адзначаць 5 мая.

Сапраўдны падарунак усім нам, сённяшнім ляхавічанам і тым пакаленням, што прыйдуць нам на змену, зрабілі людзі, якіх вы бачыце на гэтым калектыўным фотаздымку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *