Мы галасуем

У першы дзень датэрміновага галасавання, 13 лютага на Альхоўскім выбарчым участку № 27 свой выбар зрабілі 18 вяскоўцаў. Як і на іншых сельскіх участках тут, акрамя дэпутатаў раённага і абласнога Саветаў, выбіраюць дэпутатаў у сельскі Савет. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Леаніда Сапун адзначыла высокую актыўнасць мясцовых выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні. Многія вяскоўцы асабіста ведаюць сваіх кандыдатаў, якія балаціруюцца ў раённы і сельскі Саветы.
Нямала і тых, для каго добрая традыцыя прыйсці на ўчастак галасаваць менавіта ў дзень выбараў. Усяго на гэтым участку ў спісы ўнесены 348 выбаршчыкаў з Альхоўцаў, Пад’язаўля, Гасцілавічаў, Вадзяціна і Гукова. Больш за 70 чалавек, пераважна паважанага ўзросту, выказалі жаданне прагаласаваць дома. Да іх члены камісіі прыедуць з апячатанай урнай для бюлетэняў у асноўны дзень выбараў – 18 лютага.
Галіна КАНЬКО.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *