Разам мы можам многае!

🇧🇾 Разам мы можам многае!

Вось ужо трэці год 17 верасня суверэнная Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. З чым яно асацыюецца, што ўвасабляе, і наколькі важна адзінства народа ў рэаліях сённяшняга часу – на гэтыя  тэмы ў Год міру і стварэння разважаюць землякі.

Ігар ПАЛЫКА, пракурор Ляхавіцкага раёна:

– Памяць – тое, што аб’ядноўвае наш народ. Беларусы – талерантныя і мірныя людзі, а наша краіна –

міралюбівая. Як сказаў Кіраўнік дзяржавы, мы  ніколі не будзем вая-

ваць супраць кагосьці, але толькі да таго часу, пакуль на нашу Беларусь не пойдуць з вайной. І няма сумненняў, што ў надзвычайнай сітуацыі народ чарговы раз прадэманструе адзінства і паўстане супраць ворага. Вялікая Айчынная вайна таму пацвярджэнне, калі на свяшчэнную барацьбу з фашыстамі падняліся ўсе і разам здабывалі агульную Перамогу. Беларусь памятае гэта! 

Трэці год прадаўжаецца ініцыяванае Генеральнай пракуратурай расследаванне фактаў генацыду беларускага народа. І гэта справа не толькі праваахоўных органаў. Далучыліся і ваеннаслужачыя, прадстаўнікі органаў улады, грамадскія арганізацыі, педагогі, моладзь, неабыякавыя грамадзяне, праводзіцца шырокамаштабная пошукавая работа. Дзякуючы агульным намаганням, раскрыты дзясяткі раней невядомых злачынстваў фашыстаў і іх прыспешнікаў на шматпакутнай беларускай зямлі ў гады вайны. Як вядома, і на Ляхавіччыне перагорнута яшчэ адна трагічная ваенная старонка. Знойдзеныя астанкі мірных жыхароў – старых, жанчын, дзяцей, расстраляных гітлераўцамі, – былі перапахаваны ў брацкай магіле ў Ляхавічах у жніўні 2022 года. І кропка ў расследаванні тэмы генацыду не пастаўлена. Вывучаюцца  архіўныя дакументы, адкрываюцца ўсё новыя эпізоды зверстваў фашызму і прыклады гераізму, подзвігу, мужнасці, стойкасці беларусаў, якія не скарыліся ворагу. 

Перад беларускім грамадствам стаіць агульная задача –

устанавіць сёння невядомыя прозвішчы злачынцаў – гітлераўцаў, паліцаяў, якія забівалі, катавалі мірнае насельніцтва. Пракуратура Ляхавіцкага раёна прадаўжае прымаць заявы ад грамадзян, якія валодаюць звесткамі пра ўсё, што мае дачыненне да генацыду беларускага народа. Так, нядаўна ў пракуратуру  са звесткамі пра раней невядомыя факты зверстваў фашыстаў звярнулася ляхавічанка, усе яе 

досведы запісаны, будзе праводзіцца разбіральніцтва.  

Каб быць адзінымі, неабходна ведаць і шанаваць багатую гісторыю і выхоўваць маладое пакаленне патрыётамі сваёй Радзімы. Мінулае павінна не раз’ядноўваць людзей, а яшчэ больш згуртоўваць, бо ў адзінстве – наша сіла.