Лён не дазваляе ленавацца. Пасевы даўгунцу ў ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» складуць 2,2 тысячы гектараў

Механізатары Аляксей Новік і Аляксандр Дзяйкун з ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»

У гэтым сезоне пасевы даўгунцу ў ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» складуць 2,2 тысячы гектараў

Пасяўная плошча значная. І – звыклая, паколькі ў такім ці блізка падобным «рэжыме» механізаваны сельскагаспадарчы атрад ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» працуе ўсю апошнюю пяцігодку, калі не больш.
Ільнопасяўныя, як і ўсе наступныя, звязаныя з гэтай культурай віды работ, не даруюць гультайства, не дазваляюць ленавацца. Кожнаму насенню свой час і сваё поле. Першыя палі сёлета былі засеяны яшчэ ў апошнія дні сакавіка. Сёння на календары пачатак другога месяца вясны і пад завершаным заводскім пасевам знаходзіцца каля 350 гектараў палёў. Агульная плошча ў 2,2 тысячы заводскіх гектараў складаецца з больш як чатырох дзясяткаў «рознакаліберных» палёў. Іх геаграфія – фактычна ўся сельскагаспадарчая Ляхавіччына. У гэтым асаблівасць, «дзякуючы» якой пасяўныя агрэгаты вымушаны мігрыраваць з аднаго поля на другое, ахвяруючы на пераезды шчыльным пасяўным часам. Па словах механізатара-сейбіта Аляксандра Дзейкуна, без вытворчых эксцэсаў і пры дастатковай працягласці гону адзін шасціметровы пасяўны агрэгат здольны адсеяцца на больш як 20 гектарах.
У момант нашага наведвання Аляксандр разам са сваімі новымі трактарам і сеялкай выконваў завяршальныя кругі на полі бліз аграгарадка Дарава. Праца вялася ў тандэме з калегам-сейбітам Аляксеем Новікам. Пасля сеялак палетак выглядаў адметна роўным, завершаным веснавым падрадам, а механізатары разам з дапаможнай камандай былі гатовы да пераезду на «дзявятае» поле.
Як паведаміў вядучы аграном ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Мікалай Герасімовіч, у пасяўной кампаніі 2024 года на прадпрыемстве задзей-
нічаны квінтэт адмысловых агрэгатаў. Размеркаваны яны, як правіла, па некалькіх палях у розных кутках Ляхавіччыны. З іх амаль на ўсіх 2,2 тысячы гектараў праведзена двухэтапная аграпалявая падрыхтоўка. Яе першы этап – закрыццё вільгаці – працягваецца ўжо не першы тыдзень, а непасрэдна перад сяўбой, прыкладна за дзень да ключавой аперацыі, праводзіцца перадпасяўны палявы
падрад.
Сярод сартоў даўгунцу ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» кардынальных змен сёлета не адбылося. Аснову плошчаў складуць правераныя часам і вегетацыйнымі ўмовамі «грант», «лада», «талер», «эдэн». Аднак
не толькі: па словах Мікалая Герасімовіча, «на развод»
дадаткова закуплена больш за тры дзясяткі элітнага
насення льну сорту «мара».
У агульнай структуры пасяўных плошчаў прадпрыемства «мара» зойме прыкладна паўтара дзясятка працэнтаў.
Мара любога сельгас-
вытворцы – высокі ўраджай,
а гэта ў многім залежыць ад якаснай, своечасова праведзенай сяўбы. Чаго шчыра жадаем усім ляхавіцкім
не толькі льносейбітам.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.