Знаёмыя прозвішчы з міжнароднай энцыклапедыі

Выданне энцыклапедыі – сумесны праект былых саюзных рэспублік, а цяпер дружалюбных дзяржаў – Расіі, Украіны,Казахстана і Беларусі. Прачытаць пра землякоў у міжнародным выданні можна будзе ўжо ў маі.

Адбор персаналій для энцыклапедыі ажыццяўляўся па рэкамендацыях Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта. Дастойнае месца ў выданні адведзена СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”. Прадпрыемства было арганізавана ў горадзе ў 1945-м, праз год пасля вызвалення ад фашысцкай акупацыі. У той час на заво-дзе кожны дзень перапрацоўвалася 600 літраў малака, з якога рабілі абястлушчаны сыр, масла, вяршкі і тварог.

У 1951 годзе вытворчыя магутнасці прадпрыемства дасягнулі 70 тон малака ў суткі, асартымент малочнай прадукцыі  расшырыўся да 10 найменняў. У 1988 годзе завод стаў самастойным і атрымаў статус юрыдычнай асобы. З той пары і да сённяшняга дня яго дырэктарам з’яўляецца Вячаслаў Жукоўскі, пад кіраўніцтвам якога прадпрыемства заўсёды працавала і працуе з прыбыткам і, што самае галоўнае, выпускае натуральную прадукцыю, без якіх-небудзь раслінных або хімічных дабавак.

З 1996 года завод  увёў у эксплуатацыю лінію па вытворчасці масла, пабудаваў новы цэх па вытворчасці  натуральнамалочнай прадукцыі, паспяхова ўкараніў буйны інвестыцыйны праект па вытворчасці харчовага казеіну, увёў у эксплуатацыю новае абсталяванне для выпуску тварагу, а таксама лінію па выпуску вадкіх напіткаў, ёгурту, тварожных вырабаў і плаўленых сыроў, асвоіў вытворчасць новага прадукту – малочнай канцэнтраванай сыроваткі.

Зараз СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” выпускае больш за 50 найменняў малочнай прадукцыі, вядзе фірменны гандаль і пастаўляе свае  тавары  ва ўсе рэгіёны краіны. У энцыклапедыі прадпрыемства прадстаўлена пад рубрыкай “Лідары эканомікі”.

Лепшымі людзьмі Ляхавіцкага раёна названы 11 нашых землякоў: старшыня раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае  аб’яднанне ветэранаў” Генрых Траццяк; дырэктар ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Леанід Лейчанка; старшыня СВК “Ляхавіцкі” Аляксандр Вітко; дырэктар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Вячаслаў Жукоўскі; дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Трансэлектракамплект” Генадзій Сакуць; вадзіцель, старшы камбайнер СВК “Ляхавіцкі” Аляксандр Юнік; трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага філіяла “Адахаў-шчына” ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Андрэй Юруць; галоўны рэдактар раённай газеты “Ляхавіцкі веснік” Вольга Барадзіна; настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія   г. Ляхавічы” Ніна Смаршчок; настаўнік геаграфіі Тухавіцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Тамара Васько; спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, прызёр лыжных гонак на дзесяць кіламетраў Параалім-пійскіх гульняў у г. Ванкуверы (Канада) Дзмітрый Лобан.

Даведачна: энцыклапедыя “Лепшыя людзі” больш за дзесяць гадоў выходзіць у Расіі і Казахстане, у студзені 2010-га выйшла ў свет і ўкраінская. Першы беларускі альманах “Лепшыя людзі” у саставе міжнароднай  энцыклапедыі выйшаў у свет у мінулым годзе. Пагартаць выданне можна ва ўсіх абласных бібліятэках краіны і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Апублікаваная інфармацыя аб лепшых людзях і прадпрыемствах рэспублікі дазваляе скласці яркае і станоўчае ўражанне як аб рэгіёнах, так і аб краіне ў цэлым.

Выданне не абмяжоўваецца  друкаваным фарматам. Інфармацыю аб беларускіх удзельніках можна прачытаць на web-сайце энцыклапедыі www.llb.by. Азнаёміцца са зместам артыкулаў аб удзельніках з іншых краін можна на веб-сайтах www. llr.ru, www.llr.kz і www.klua.info. Гэта дазваляе вывесці энцыклапедыю ў фармат міжнароднага мультымедыйнага выдання, а для прадпрыемстваў, зацікаўленых у міжнародным супрацоўніцтве, гэта спрыяльная магчымасць яшчэ раз заявіць пра сябе.

Вольга ШЫШЛО, журналіст

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *