Па газавым маршруце

Трэці год запар ВУ «Баранавічыгаз» па выніках вытворчай і фінансава-эканамічнай дзейнасці становіцца лепшым сярод прадпрыемстваў газавай галіны Брэсцкай вобласці. Асабліва прыемна, што ў гэтым ёсць заслуга і калектыву Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння.
На яго абслугоўванні знаходзіцца амаль 12000 абанентаў – карыстальнікаў прыроднага і звадкаванага газу. Хутка гаспадарка мясцовых газавікоў павялічыцца: вядзецца пракладка газаправода да аграгарадка Русінавічы. Яго працягласць складзе 7 кіламетраў (на сёння ўжо зроблена 2,5). На гэта з рэспубліканскага бюджэту выдаткавана больш за 536 тысяч рублёў.
Ідзе газіфікацыя і Вялікай Лотвы – пракладзена 1,3 кіламетра з запланаваных 3,5. Кошт работ – больш за 150 тысяч рублёў.
У склад ВУ «Баранавічыгаз», акрамя баранавіцкіх і ляхавіцкіх падраздзяленняў, уваходзіць і ганцавіцкае. Узначальвае вялікі калектыў прафесіяналаў наш зямляк Уладзімір Столяр. Яго партрэт за дасягнутыя высокія вынікі ў вытворчай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці занесены на Дошку гонару «Брэстаблгаза».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *