Дапамажыце знайсці чалавека

Івацэвіцкім РАУС адшукваецца без вестак прапаўшы Селівонец  Мікалай Несцеравіч, 18.11.1947 года нараджэння,жыхар г. Івацэвічы, Брэсцкай вобласці, які з 20 лютага 2012 года адсутнічае па месцы жыхарства. Пасля гэтай даты, Селівонца  М. Н. бачылі паблізу г. Івацэвічы на аўтадарозе “Брэст-Мінск-мяжа РФ”, кафэ “Вітаю Вас”.

Яго прыкметы: на выгляд 65 гадоў, сярэдняга росту  (178 см), сярэдняга целаскладу, твар авальны, валасы сівыя, ёсць залысіны.

Быў апрануты: шапка вязаная чорнага колеру, куртка сіняга колеру з надпісам “БрэстЭнерга”, спартыўныя штаны, гумавыя боты.

Просім грамадзян аказаць садзеянне ў вышуку  без вестак прапаўшага Селівонца М. Н. Інфармацыю можна паведаміць у бліжэйшы аддзел міліцыі, або па тэл. 8-0164-52-46-44.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *