З узнагародай! Узнагароды Ляхавіцкім медыкам

За шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – шэраг прадстаўнікоў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы адзначаны ўзнагародамі:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Міхаіл КУЛЯШОЎ; участковы ўрач-тэрапеўт (загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі) Віктар МАЦЕЙЧЫК;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – участковы ўрач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Алена ІВАНОВА; памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Таццяна РАЧКОЎСКАЯ;
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – урач псіхіятр-нарколаг Альбіна ТУПАЛЬСКАЯ; медыцынская сястра- дыетолаг Галіна ДАБРАВОЛЬСКАЯ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – урач-стаматолаг-артапед Барыс ЖУКАЎ; медыцынская сястра (палатная) інфекцыйнага аддзялення Алена БАГЕША.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *