Рэакцыя гарэння. Пажар у Ляхавіцкім раёне

Раніцай 10 ліпеня ў РАНС паступіла паведамленне, што ў аграгарадку Навасёлкі  гарыць  гаспадарчая  пабудова. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння,  гаспадары знаходзіліся на вуліцы, а з-пад даху збудавання ішоў дым.

Агонь пашкодзіў электраправодку,  дах.  Пацярпелых няма, прычына пажару  ўстанаўліваецца.

Пажар – гэта заўсёды бяда, пагроза жыццю і здароўю людзей.  Вельмі важна дзейнічаць аператыўна, граматна і своечасова.  Паніка, непрафесіянальныя    дзеянні ўскладняюць становішча. Як правіла, чалавеку самому цяжка справіцца з надзвычайнай сітуацыяй, ды і не трэба рызыкаваць ўласным жыццём – адразу тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.

Забараняецца  тушыць вадой электрычныя прыборы, што знаходзяцца пад напружаннем, хавацца ў шафе, забівацца ў вугал. Не адчыняйце вокны і дзверы – гэта павялічыць цягу і ўзмацніць гарэнне. Па магчымасці адключыце газ і электрычнасць. Сустрэньце падраздзяленне РАНС  і паведаміце, ці знаходзяцца  ў палаючай пабудове людзі.

Выконваючы гэтыя нескладаныя правілы, вы захаваеце сваё жыццё і сваіх блізкіх.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *