Хлебна! Партрэт кандытара Ляхавіцкага кааппрама занесены на раённую Галерэю славы

Хлебна… І на палях, дзе шчыруюць ляхавіцкія механізатары. Выспеў новы хлеб, ніва гатова шчодра адарыць ураджаем. Хлебна і ў кааппрамаўскім кандытарскім цэху: тут мінулагодні жніўны ўраджай у руках хлебапёкаў ператвараецца ў смачную здобу.
Як жа гарманічна ў гэтай духмяна-салодкай карціне выглядае кандытар Валянціна Лешык (на здымку). З яе лёгкай рукі атрымліваюцца такія ўдачныя булачкі, смятаннікі, кексы, круасаны, пячэнне, пірожныя. Па-іншаму і быць не можа: Валянціна Аляксееўна прызнаецца, што любіць сваю духмяную справу, а за 35 гадоў працоўнага стажу засвоіла ўсе кандытарскія нюансы і сакрэты. А сёлета яе партрэт занесены на раённую Галерэю славы – і гэта гаворыць пра многае.
За змену кандытар выпякае прыкладна 60 кілаграмаў смачнай прадукцыі. Здаецца, шмат, а для Валянціны Лешык – звыклы працоўны расклад. Вось і цяпер: гатуюць да вяселля каравай і святочныя кексікі. Ляхавіцкі хлеб з душой – на шчасце!
Маргарыта КУХТА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *