Музычна-забаўляльная праграма “Формула кахання” запрасіла моладзь у кінатэатр “Кастрычнік” на шоу.

Прысутныя маглі спраўдзіць сваю запаветную мару – прызнацца ў каханні. Прычым, не звычайна, а …на японскі манер. Колькі прыгожых, рамантычных, шчырых слоў прагучала ў той вечар у адрас прыгажунь ад юных рыцараў. Дзяўчаты, чые сэрцы пакуль свабодныя ад кахання, мелі прыемную магчымасць патэлефанаваць самому Амуру. Магчыма, яго стрэлы трапяць у цэль. А напісанне “валянцінак” раскрыла паэтычны талент аўтараў.
Запомніліся ўдзельнікам праграмы вобразы, створаныя салістам народнай эстраднай групы “Пачатак” Мікалаем Ламакам, а таксама Антонам Шаўлінскім і Вікторыяй Віхноўскай.
Тамара КУНЦЭВІЧ, метадыст ГДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *