КВЗ бывае па-армейску / дабаўлена відэа

24 лютага ў Ляхавічах фестываліў клуб вясёлых і знаходлівых

Калі па тэлевізары гучыць «мы пачынаем КВЗ», хатнія справы адыходзяць на другі план, і мы з нецярпеннем чакаем новых жартаў ад ужо знаёмых каманд. Пагадзіцеся, жартаваць таксама трэба ўмець. І тут, як гаворыцца, залатой сярэдзіны быць проста не можа: або смешна, або не зачапіла. 

 

Мінулая субота стала яскравым пацвярджэннем таго, што юныя ляхавічане знойдуць долю гумару абсалютна ў любой тэме, уразяць дасціпнасцю і арыгінальнасцю выступленняў. Раённы фестываль КВЗ у гэтым годзе сабраў на сцэне гарадскога Дома культуры 10 каманд устаноў адукацыі раёна. Тэма сёлетняй сустрэчы зусім не дзіцячая – «Будзем у арміі служыць!», прымеркаваная да стагоддзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і самага мужнага свята – Дня абаронцаў Айчыны. Але і тут нашы таленавітыя землякі ўдала ўпісалі ў армейскі кантэкст школьныя тэмы, узнялі актуальныя пытанні і далі на іх арыгінальныя адказы, канешне, у жартаўлівым фармаце.
Горача было не толькі на сцэне, але і ў зале – ад крычалак, гучных апладысментаў, смеху. Балельшчыкі ад душы «шумелі» і падтрымлівалі свае каманды. Кавэзэшнікі таксама не падвялі: у лічаныя хвіліны пераўвасабляліся са школьнікаў у суровых камандзіраў, «праходзілі» медкамісію, паказвалі, якімі ўяўляюць армейскія будні. І гэта было класна! А біятлон жартаў паказаў, што хлопчыкі і дзяўчынкі з гумарам падыходзяць да любых жыццёвых сітуацый. Адчуваюць публіку, трымаюць сувязь с залай і ўмомант здольны абыграць любую сітуацыю і рассмяшыць гледача – гэта пра нашых удзельнікаў фестывалю.

Уяўляю, як складана было журы вызначыцца з пераможцам у намінацыі «Лепшы жарт». Але калі прагучала, што гэта каманда «Мандарын» Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу «Дзіцячы сад-сярэдняя школа», ніхто нават не сумняваўся, за якую гумарэску атрымалі прыз. Выбіралі лепшых  кавэзэшніка і кавэзэшніцу. Яскравых зорачак на фестывалі было многа, але Марыя Івашка з Конькаўскага ВПК ДС-СШ і Аляксандр Русакевіч з Жарабковіцкай СШ, дзякуючы неверагоднай энергіі, эмацыйнасці, шчырасці і, безумоўна, таленту, сталі пераможцамі.

Больш фота тут 

Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

One thought on “КВЗ бывае па-армейску / дабаўлена відэа

  • 28/02/2018 в 22:19
    Permalink

    КВН — это класс! Ребята постарались, смешили и острили. Получился настоящий праздник. А «ЛВ» помог с помощью чудесных фото ещё раз вспомнить замечательные мгновения фесимваля.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *