Факт-экспрэс-навіны

ГАНДАЛЬ. Па інфармацыі аддзела статыстыкі Ляхавіцкага раёна, у першым паўгоддзі 2012 года рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 116,3 мільярда рублёў (110,1 працэнта да ўзроўню першага паўгоддзя 2011 года). За гэты перыяд гандлёвымі арганізацыямі прададзена прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў больш як на 73 мільярды рублёў. Павялічыўся продаж фруктаў, сыроў, грэцкіх і аўсяных круп, дзіцячага харчавання. Нехарчовых тавараў прададзена больш як на 28 мільярдаў рублёў. Прычым, па статыстыцы нашы землякі сталі больш купляць верхняга адзення, абутку, маторнага паліва, халадзільнікаў і маразільнікаў.

БЫТ. Як паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі, з 11 па 22 ліпеня на тэрыторыі раёна праходзіць комплекс спецыяльных мерапрыемстваў «Быт». Акцыя накіравана на зніжэнне ўзроўню бытавой злачыннасці.

ПЕРШАЯ ДАПАМОГА. Ляхавіцкай раённай арганізацыяй таварыства Чырвонага Крыжа праводзіўся конкурс «Першая дапамога выратоўвае жыццё» сярод пярвічных арганізацый школ раёна. Як расказала старшыня раённай арганізацыі Жанна Лешык, у конкурсе прымалі ўдзел 11 пярвічак навучальных устаноў. Па выніках усіх іспытаў вызначылася тройка пераможцаў: Крывошынская СШ (старшыня пярвічкі Людміла Саўчык) — 3 месца, СШ №1 (старшыня Вольга Варановіч) — 2 месца, СШ № 2 (старшыня Нэлі Пастушак) — 1 месца.

ЭФІР. ХХХ Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 26 ліпеня па 12 жніўня ў Лондане, разам з многамільённай сусветнай тэлеаўдыторыяй змогуць убачыць і беларускія тэлегледачы. Алімпіяду пакажуць у  эфіры телеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 2».

    One thought on “Факт-экспрэс-навіны

    • 24/07/2012 в 12:34
      Permalink

      Подробней, пожалуйста, о “напоях I тытуневых вырабах». Отдельно от продуктов питания, на сколько, миллиардов было продано?)

    Добавить комментарий

    Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *