«Снежнае» запрашэнне

У суботу, 12 студзеня 2019 года, на стадыёне «Колас» будзе праходзіць раённае свята «Дзень снегу».

У праграме:
10.30 -10.45 – адкрыццё спаборніцтваў;
11.00-11.30 – лыжная эстафета працоўных калектываў;
12.30-13.30 – раённыя спаборніцтвы па біятлоне сярод працоўных калектываў;
13.30 -14.00 – эстафета сямейных каманд;
14.00-14.30 – масавы старт (мужчыны, жанчыны);
14.30-15.00 – урачыстае закрыццё спаборніцтваў.
15.00 — 20.00 – працуюць каток і снежная горка (пракат інвентара бясплатна);
15.00 — 17.30 – гульнявая праграма «Снежная казка» для дзяцей і іх бацькоў.
У спартыўнай зале СДЮШАР Ляхавіцкага раёна адбудзецца рэспубліканскі турнір па рыцарскіх баях:
12.00 – адкрыццё турніру;
12.10-16.00 – рыцарскія баі.
Запрашаем усіх за добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі!
Аргкамітэт.