Кожны голас вырашальны

Паважаныя землякі!

Заўтра, 23 верасня 2012 года, адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Гэта надзвычай важная палітычная падзея для нашай дзяржавы, для ўсяго народа. Ад зробленага кожным грамадзянінам выбару ў многім залежыць, па якім шляху будзе развівацца наша рэспубліка, якія будуць прымацца законы, якая будучыня ў нашай краіны. Выбіраючы новы парламент, мы ў значнай меры ўплываем на тое, як будуць развівацца эканоміка, сацыяльная сфера, будаўніцтва жылля, расці зарплаты і пенсіі, павышацца якасць адукацыі, узровень аховы здароўя.
Паважаныя выбаршчыкі!
Мы заклікаем вас выканаць свой грамадзянскі абавязак — прыняць удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, асэнсавана ацаніць сваю пазіцыю і зрабіць выбар на карысць працвітання Радзімы.
Галасуем за квітнеючую Беларусь!

Дзмітрый БУРДУК,                                                                                             Яўгеній ЮРЛЕВІЧ,
старшыня раённага                                                                                        старшыня раённага
выканаўчага камітэта.                                                                                    Савета
дэпутатаў.

Заўтра — асноўны дзень галасавання. Ад кожнага з нас патрабуецца свядомасць, адказнасць і выразная грамадзянская пазіцыя. І гэта якраз той выпадак, калі кожны голас — вырашальны, калі кожнае меркаванне — важкае. А значыць, трэба адкласці дамашнія справы і пайсці на выбарчы ўчастак.

Навучэнкі ЛДАКа Вераніка Дражына, Ірына Палазнік, Дар’я Крук і Ганна Фурса на першыя ў сваім жыцці выбары прыйшлі датэрмінова.

Памятка выбаршчыка

· 23 верасня выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання працуюць з 8 да 20 гадзін.
· Калі заўтра ў вас не атрымліваецца наведаць выбарчы ўчастак, вы можаце зрабіць гэта сёння — у апошні дзень датэрміновага галасавання. Сёння прагаласаваць на сваіх выбарчых участках можна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.
· Кожны выбаршчык галасуе асабіста. Галасаванне за іншых асоб не дапускаецца.
· Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку пад роспіс пасля прад’яўлення дакумента, што сведчыць яго асобу. Такім дакументам, акрамя пашпарта, з’яўляюцца вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет, службовае пасведчанне дзяржслужачага, пенсійнае пасведчанне і студэнцкі білет (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), а таксама даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт).
· Калі выбаршчык па стане здароўя ці іншай уважлівай прычыне не можа самастойна прыйсці на ўчастак для галасавання, участковая камісія па яго просьбе арганізуе галасаванне па месцы яго знаходжання — у любы зручны час з 8 да 20 гадзін 23 верасня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *