В г.Ляховичи впервые за последние три года в Международный день мира родились дети

21 верасня — Міжнародны дзень міру. Па традыцыі дзецям, якія нарадзіліся ў гэты дзень, прысвойваецца ганаровы статус «Дзіця міру». Упершыню за апошнія тры гады на Ляхавіччыне гэта здарылася! У сем’ях Віктара і Юліі Калоша, Івана і Анастасіі Ніканчук 21 верасня нарадзіліся дзеткі. Ім прысвоены статус «Дзіця міру», а бацькам уручаны пацвярджаючы сертыфікат і грашовая прэмія.
Усё гэта рэгламентавана спецыяльнай акцыяй, у якой удзельнічала і якую ажыццявіла раённае аддзяленне Беларускага фонду міру.
Віншавалі шчаслівых бацькоў начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама старшыня РА Беларускага фонду міру Алег Траццяк і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Наталля Мацкевіч.
Алег ФЁДАРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *