Важныя тэмы за круглым сталом. У мінулы аўторак прадстаўнікі маладога пакалення сабраліся ў ляхавіцкай купалаўцы на адкрыты дыялог

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Быць ініцыятарам і рухавіком мноства патрэбных і важных спраў – задача для моладзі, якая, як гаворыцца, павінна быць наперадзе планеты ўсёй. Асабліва, калі размова пра кампаніі грамадскай важнасці, падзеі, якія датычаць кожнага беларуса. У мінулы аўторак прадстаўнікі маладога пакалення сабраліся ў ляхавіцкай купалаўцы на адкрыты дыялог.

Актывісты БРСМ і прадстаўнікі маладзёжнага парламента за круглым сталом абмеркавалі тэму перапісу насельніцтва, які пройдзе па краіне з 4 па 30 кастрычніка. Гаварылі пра значнасць гэтай падзеі для краіны, гісторыю перапісу, формы апытання. Дарэчы, у перапісной кампаніі на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна задзейнічаны 40 перапісчыкаў. Як яны будуць выглядаць, на якія пытанні прапануюць адказаць, якім чынам можна перапісацца самастойна і шмат іншых нюансаў акрэсліла ў сваім выступленні галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч.
На сустрэчы абмяркоўвалася яшчэ адна важнейшая тэма: 17 лістапада пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Традыцыйна моладзь плануе прыняць у выбарчай кампаніі самы актыўны ўдзел.
Заключнае пытанне, дакладней, прапанова арганізатараў пляцоўкі «Горад юнацтва», якая разгарнецца падчас святкавання дня горада каля кінатэатра «Кастрычнік», – унесці свае пажаданні ў правядзенне гэтага мерапрыемства. Вечар святочнай суботы маладыя ляхавічане павінны правесці ярка і незабыўна: для гэтага запрасілі навучэнцаў і працоўную моладзь далучыцца да музычнай вечарынкі, быць актыўнымі і як мага больш творча-крэатыўна прадставіць сваю арганізацыю ці прадпрыемсва на пляцоўцы «Горад юнацтва», якая будзе працаваць з 19.00 да 21.00.
Маргарыта КУХТА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. БОЛЬШ ФОТА ТУТ