В Ляховичах проводится проверка по факту смерти человека

У  Ляхавічах ноччу з  30 верасня на першае  кастрычніка ў  фае інтэрната агракаледжа памёр чалавек.

Жыхар Баранавіцкага раёна 1991 г.н.  у моцным алкагольным ап’яненні спрабаваў пранікнуць у інтэрнат. Вахцёр у адпаведнасці з прапускным рэжымам у гэтым адмовіў. Нецвярозаму «госцю» стала дрэнна. Калі прыехала «хуткая», медыкі канстатавалі смерць. Прычына  ўстанаўліваецца. 

Вядома, што мужчына ў інтэрнаце не пражываў.
Праводзіцца судова-медыцынская экспертыза, расказаў  «ЛВ»  начальнік РАСК Віталій ЛАБАНАЎ.