У “Мінічах” з Ляхавіцкага раёна тоўсталобікавае папаўненне


Даўно прываблівае да сябе аматараў палявання з вудачкай ці спінінгам вадасховішча “Мінічы”: уловы тут важкія і прырода навокал цудоўная. Каб лавілася лепш рыбка і малая, і вялікая, а таксама, каб вада была больш чыстай і празрыстай павінна клапаціцца прыватнае ўнітарнае прадпрыемства Мыслабаж, якое арэндуе вадасховішча. У мінулую сераду чарговае маштабнае зарыбленне зноў прыехала ў “Мінічы”.

Як расказаў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Пятроўскі, у вадасховішча выпушчана 1700 штук таўсталобікаў, якія прывезлі з рыбнай гаспадаркі Нясвіжскага раёна. Так што ў хуткім будучым, аматары воднага палявання, рыхтуйце снасці, напэўна ўлоў парадуе.
Кантралявалі працэс зарыблення супрацоўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота  райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.