14 кастрычніка асаблівае свята – Дзень маці

З пакалення ў пакаленне мама – увасабленне любві, дабраты, пяшчоты. Менавіта яна нагадвае нам пра сапраўдныя каштоўнасці жыцця, выхоўвае ў нас высокія чалавечыя якасці.
Жанчына, якая стала маці, клапоціцца пра дзяцей, узяўшы на сябе адказнасць за іх, праяўляе свае лепшыя рысы, у поўнай меры раскрываючы невычарпальнае багацце сваёй душы.
Паважаныя жанчыны-маці! Жадаем вам здароўя, радасці, сямейнага дабрабыту, узаемапавагі і душэўнай цеплыні. Няхай спраўджваюцца запаветныя мары, будуць шчаслівымі ўсе, каго вы любіце і хто вам дарагі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.