Ляхавіччына:колькасць карыстальнікаў пластыкавых картак павялічваецца

11040 банкаўскіх пластыкавых картак эмітавана ЦБП № 117 ААБ «Беларусбанк», больш як 5700 картак выдадзена кліентам ААТ «Белаграпрамбанк» мясцовым РКЦ.

Той, хто аднойчы паспрабаваў разлічвацца за тавары і паслугі не наяўнымі купюрамі, а віртуальнымі — у выглядзе банкаўскай пластыкавай карткі — наўрад ці будзе аспрэчваць: электронны кашалёк гэта не толькі сучасна, але і зручна. Напрыклад, дае магчымасць разлічыцца па многіх рахунках не толькі праз інфакіёскі — без чаргі, але нават не выходзячы з дому — з дапамогай інтэрнэту і мабільнай сувязі. Па інфармацыі аддзела эканомікі райвыканкама, сёння ў раёне доля «картачных» разлікаў у рознічным тавараабароце складае каля 6 працэнтаў. І, трэба спадзявацца, будзе расці — тэрміналамі для абслугоўвання пластыкавых картак у нашым райцэнтры аснашчаецца ўсё больш гандлёвых кропак і аб’ектаў абслугоўвання. Толькі карыстайся!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *