Дарагія ляхавічане і жыхары раёна!

Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з надыходзячым 2013-м годам!
Новы год — гэта не проста пачатак адліку часу ў календары, гэта новыя надзеі і пачуцці, поспехі і перамогі, якія робяць нас мудрэй, а наша жыццё — больш цікавым і змястоўным.
Напрыканцы 2012 года выказваем шчырую падзяку тым, хто плённа шчыраваў на сельскай ніве і на вытворчасці, у будаўніцтве і ў сферы абслугоўвання, ва ўстановах адукацыі, культуры і аховы здароўя, ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.
Навагоднія святы — самыя любімыя ў народзе, іх з нецярпеннем чакаюць і дзеці, і дарослыя. У пераднавагоднія дні ўсе жывуць у чаканні цуда, якое ідзе насустрач добрымі пажаданнямі адзін аднаму, усмешкамі і радасцю, дзіцячымі ранішнікамі, карагодамі вакол ёлкі, каляднымі гуляннямі.
Надыходзячы 2013-ы год у краіне аб’яўлены Годам беражлівасці. У сувязі з гэтым неабходна будзе не толькі плённа працаваць і ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці, але і берагчы тое, што створана. І гэта датычыцца не толькі матэрыяльных, але і духоўных каштоўнасцяў.

Дарагія ляхавічане і жыхары раёна!

Шчыра жадаем вам дабрабыту і стабільнасці, невычарпальнай энергіі, спаўнення ўсяго самага запаветнага. Няхай надыходзячы год будзе паспяховым і плённым, годам новых магчымасцяў і дасягненняў, напоўненым яркімі падзеямі і добрымі справамі. Здароўя вам і вашым блізкім, сямейнага дабрабыту і шчасця ў новым 2013 годзе!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *