А памяць жыве

Вялікая Айчынная вайна пакінула незагойны след у лёсах многіх сямей, каб захаваць памяць і не дапусціць паўтарэння трагічных падзей, людзі імкнуцца ўвекавечыць подзвігі народа.

Курган Славы з’явіўся на тэрыторыі нашага раёна ў 1967 годзе, на два гады раней за мемарыяльны комплекс пад Мінскам. Ён быў насыпаны на месцы баёў на рацэ Шчара, дзе ў кровапралітных баях загінула вялікая колькасць савецкіх салдатаў. З розных мясцін раёна, з салдацкіх магіл, з магіл нашых мірных жыхароў, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам, да Кургана везлі па жменьцы зямлі… Каб памяталі…

Замля залячыла нанесеныя ёй раны. Але людзі помняць вайну. Яна і сёння жыве ў сэрцах і справах пакаленняў, жыве ў памяці народнай.

Кожны год навучэнцы нашай установы адукацыі праводзяць працоўныя дэсанты па навядзенні парадку каля Кургана Славы. Ніхто не павінен забываць усіх жахаў Вялікай Айчыннай вайны, якую цану заплацілі тысячы людзей, у гэтай барацьбе.

Наша задача – ушаноўваць памяць тых людзей, дзякуючы якім мы можам жыць пад мірным небам.

Таццяна МАКСІМЧЫК, навучэнка 8 класа Тальмінавіцкага ВПК ДС – СШ.