9 жніўня – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Беларусь выбірае Прэзідэнта. Для краіны падзея, без перабольшання, важнейшая, лёсавызначальная, якая будзе мець самы непасрэдны ўплыў на наша заўтра, на будучыню, на планы і перспектывы.
І гэту будучыню выбіраем мы. Прыйсці на выбарчы ўчастак трэба абавязкова. Не важна, датэрмінова ці ў дзень асноўнага галасавання. Галоўнае – спакойна, узважана, абдумана зрабіць свой выбар, выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць голас за дастойнага кандыдата. Таго, пад чыім кіраўніцтвам Беларусь будзе і далей развівацца, прыгажэць, карыстацца міжнародным аўтарытэтам. Быць лепшай краінай для жыцця. Для кожнага з нас.

Больш за паўтары сотні нашых маладых землякоў сёлета ўпершыню атрымалі статус выбаршчыкаў і ўнесены ў спісы для галасавання. Сярод іх і ляхавічане Аляксей Лапкоўскі, Таццяна Маслоўская, Сяргей Байчык. Яны, дарэчы, свой выбар ужо зрабілі – прагаласавалі датэрмінова на Ляхавіцкім-Інтэрнацыянальным выбарчым участку №6.

Святлана СТЫКУЦЬ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.