«Бяспраўніку» не месца за рулём!» — так называецца рэспубліканская прафілактычная акцыя, што з 20 па 30 сакавіка праходзіць на тэрыторыі краіны, у тым ліку Ляхавіцкага раёна

За мінулы год на дарогах Брэстчыны зарэгістравана 692 ДТЗ, у якіх 166 чалавек загінулі і 712 былі траўмаваны. У 117 выпадках аварыі ўчынілі вадзіцелі, якія не мелі права кіравання транспартнымі сродкамі ці былі пазбаўлены такога права. Прычым, 45 з гэтых ДТЗ — на сумленні нецвярозых грамадзян.
«Бяспраўніку» не месца за рулём!» — так называецца рэспубліканская прафілактычная акцыя, што з 20 па 30 сакавіка праходзіць на тэрыторыі краіны, у тым ліку Ляхавіцкага раёна. І Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: кожны супрацоўнік ДАІ мае спісы асоб, пазбаўленых вадзіцельскіх правоў, і ў любы час можа даведацца, ці мае той ці іншы вадзіцель права на кіраванне транспартнымі сродкамі. Да «бяспраўнікаў», што праігнаравалі забарону, будуць прымяняцца жорсткія меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Кіраванне транспартнымі сродкамі асобай без правоў ці перадача кіравання такой асобе цягнуць штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь (ад 500 тысяч да 2 мільёнаў рублёў), а паўторнае на працягу года такое правапарушэнне — ад 20 да 50 БВ (ад 2 да 5 мільёнаў рублёў). Гэта прадугледжана артыкулам 18.19 КаАП.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *