Ад прафесіяналізму і адказнасці работнікаў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» залежыць наша камфортнае жыццё

У паспяховай дзейнасці прадпрыемства вельмі многае залежыць і ад тых, хто адказна і плённа працуе на розных «кабінетных» пасадах. Дарэчы, яны таксама прымаюць самы непасрэдны ўдзел у добраўпарадкаванні горада — чыстымі ў камунальнікаў бываюць не толькі чацвяргі.

24 сакавіка камунальнікі адзначаюць прафесійнае свята. Віншуем!

Камунальныя даброты даўно сталі для нас, іх карыстальнікаў, звыклай справай. І мы нават не задумваемся, якіх намаганняў каштуе забяспечыць стабільную работу вялікай і разгалінаванай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
На балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» 167 жылых дамоў агульнай плошчай амаль 153 тысячы квадратаў, у тым ліку 75 дамоў у сельскай мясцовасці. Немалая гаспадарка прадпрыемства ўключае 25 кацельняў і 20 лазняў, 56 артсвідравін і 29 воданапорных вежаў, 3 станцыі абязжалезвання і 24 палігоны бытавых адходаў, 27 КПС і гарадскія ачышчальныя збудаванні магутнасцю 3 тысячы кубаметраў сцёкаў у суткі. А яшчэ больш як 132 кіламетры водаправоду, 98 кіламетраў каналізацыйных сетак, амаль 76 кіламетраў цепласетак, больш як 42 кіламетры дарог і 78 — тратуараў, 800 ліхтароў вулічнага асвятлення…
Камунгас забяспечвае спажыўцоў вадой і цяплом, збірае і ўтылізуе бытавое смецце, займаецца рамонтам жылфонду і інжынерных сетак, аказвае сантэхнічныя і электрамантажныя паслугі, паслугі спецтэхнікі (ад аўтакрана і бульдозера да газонакасілкі) і рытуальныя. Запатрабаваны паслугі гасцініцы. І гэта далёка не вычарпальны пералік.
Сёння ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» працуе больш як 500 чалавек. Ад прафесіяналізму і адказнасці гэтых людзей залежыць чысціня і добраўпарадкаванасць вуліц і двароў, утульнасць у нашых дамах і кватэрах. А па вялікім рахунку — наша камфортнае жыццё.
Для ўдасканалення якасці камунальнага абслугоўвання робіцца многае. Толькі за мінулы год у развіццё ЖКГ інвеставана амаль 6 мільярдаў рублёў. Гэта — новыя і капітальна адрамантаваныя аб’екты, сучасная тэхніка і тэхналогіі, накіраваныя на зніжэнне затрат, у тым ліку энергазберажэнне, пашырэнне асартыменту паслуг, павелічэнне надзейнасці функцыянавання ЖКГ. На прадпрыемстве распрацаваны план мадэрнізацыі на бліжэйшыя тры гады. Планы і перспектывы — каласальныя! На тое, што яны ператворацца ў жыццё, ужо ёсць многія падставы: граматнае кіраўніцтва, надзейны кваліфікаваны і дысцыплінаваны калектыў, агульная мэта і жаданне яе дасягнуць.
Поспехаў прадпрыемству! А мы, спажыўцы, ад гэтага толькі выйграем.

Іх зона ўвагі — дахі,...

...дарогі,...

...пад’езды,...

...фасады і многае іншае.

У камунгасе працуюць майстры на ўсе рукі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *