У свята пра справы і перспектывы

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў тэму будзе размова з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анастасіяй РАБЦЭВІЧ.

Анастасія Пятроўна, спачатку пагаворым пра раслінаводства. Здаецца, надвор’е сёлета не перашкаджала механізатарам трымаць працоўныя тэмпы. Палявы сезон на фінішы, ураджай сабраны, на яго месцы – азімыя. З якімі  вынікамі да свята падышоў Ляхавіцкі раён?

– Вытворчасць збожжа без уліку кукурузы і фермерскіх гаспадарак у гэтым годзе на 8,5 працэнта большая за мінулагодні паказчык, з улікам СФГ «Фартуна» – на 12,6 працэнта. Ураджайнасць збожжавых па раёне (без кукурузы) склала 44,2 цэнтнера з гектара (чацвёрты вынік у вобласці) – больш на 2,2 цэнтнера мінулагодняй. Найвышэйшая ўраджайнасць збожжавых атрымана ў ААТ «Жарабковічы». Вынік гаспадаркі – 62,2 цэнтнера з гектара, ААТ прызнана пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2020 годзе.

– Раён паспяховы і ў вытворчасці алейнага насення рапсу…

– Максімальны збор з аднаго гектара ў сярэднім складае 36,4 цэнтнера. Такі рэзультат сёлета зафіксавала ЗАТ «Белпрампрыбор», тым самым забяспечыла сабе пераможнае месца ў раённым спаборніцтве, на 0,1 цэнтнера меншым атрымаўся вынік у ДП «Нача» – 36,3. Па раёне сярэдняя ўраджайнасць рапсу – 34,3 цэнтнера з гектара. Як і ў мінулым годзе – самая высокая ў Брэсцкай вобласці.

– За поспехамі стаяць адказныя, працавітыя, адданыя справе зем-лякі. Сёлетняя жніўная брыгада пераможцаў на абласных «Дажынках» не раз падымалася на святочную сцэну за ўзнагародамі. Вынікамі задаволены?

– Людзі, што з дня ў дзень шчыруюць дзеля харчовай бяспекі краіны, дзеля дабрабыту іншых, – гэта самая вялікая каштоўнасць. Ім бязмерныя словы падзякі, што не падвялі, што засталіся вернымі справе. Гонар тым, чые імёны гучалі ў ліку пераможцаў падчас абласных «Дажынак». Усе рабяты з жарабковіцкім працоўным адрасам: камбайнеры Андрэй Дзянішчык, Сяргей Бурак,
Георгій Жук, Сяргей Бурак, Уладзімір Баўтрукевіч, вадзіцель на адвозцы зерня Сяргей Вейкніс, аператары зернесушыльнага комплексу Андрэй Свінабурка і Мікалай Занько. У наступным годзе будзем старацца пашырыцца ў плане сельскагаспадарчых адрасоў і, безумоўна, імёнаў, якія выведуць наш раён на пераможны п’едэстал.
Таксама вадзіцелі ААТ «Жарабковічы» Анато-лій Петух і Юрый Дымар у гэтым годзе атрымалі дыпломы пераможцаў абласнога спаборніцтва на адвозцы кармоў. Віншаванні – і лепшым у раённым спаборніцтве. Ад душы радуюся за кожны станоўчы рух, нават невялікі, бо за любым дасягненнем – нялёгкая праца нашых людзей.

– У жывёлагадоўлі вынікі больш сціплыя. Як можна рэзюмаваць работу гэтай галіны на сёння?

– Ёсць куды расці, да чаго імкнуцца. І ў гэтай галіне людзі працуюць з поўнай аддачай і атрымліваюць добрыя вынікі. Прадукцыі вырошчвання жывёлы ў студзені – кастрычніку 2020 года ў раёне атрымана 8,4 тысячы тон – 110,6 працэнта да 2019 года, у тым ліку БРЖ – 105,7 працэнта, свіней – 114,4 працэнта. Сярэдня-
сутачныя прывагі БРЖ па раёне склалі 594 грамы. Максімальны паказчык у раёне атрыманы ў СВК «Ляхавіцкі» (754 грамы).
Вытворчасць малака засталася практычна на ўзроўні мінулага года. За дзесяць месяцаў па сельскагаспадарчых арганізацыях яна склала 45,8 тысячы тон. Надой на карову за студзень –кастрычнік у сярэднім па раёне – 4275 кілаграмаў, найвышэйшы – 7464 кілаграмы – прадэманстраваў СВК «Ляхавіцкі», а таксама ЗАТ «Белпрам-
прыбор» – 6544 кілаграмы. Выручка ад рэалізацыі пра-
дукцыі за дзевяць месяцаў  гэтага года павялічылася на 1,2 працэнта, рэнтабельнасць продажу склала 8,5 працэнта.

– На што яшчэ звернута ўвага ўпраўлення?

– Клопатаў хапае, як і ў любой галіне. І ў свята сельскагаспадарчыя работы не спыняюцца. З заканчэннем уборкі ўраджаю пачынаецца новы этап, новыя работы, з’яўляюцца праблемныя пытанні, якія мы стараемся своечасова вырашаць. У цэнтры ўвагі ўсё: і пошукі шляхоў выйсця са стратнай сітуацыі райаграсэрвіса, і павышэнне сярэдняй заработнай платы аграрыяў, кадравы патэнцыял аграрнага сектара. Дарэчы, сёння ў сельскай гаспадарцы раёна працуюць 1757 чалавек.

Якія вашы пажаданні тым, хто ў трэцюю ня-дзелю лістапада адзначае сваё прафесійнае свята?

– Па-першае, дзякуй кожнаму, хто застаўся верным сваёй справе. Дзякуй за нялёгкую працу, якую вы любіце і шануеце. Дзякуй вопытным калегам за тое, што ўмееце зацікавіць моладзь, перадаць ёй назапашаны вопыт. Паглядзіце, колькі маладых рабят далучыліся да нас падчас уборачнай, і якія вынікі яны прадэманстравалі, колькі юнакоў і дзяўчат выбіраюць менавіта аграрны сектар у якасці будучай прафесійнай сферы. Дзякуй, што вы ствараеце ўпэўненае заўтра нашай краіны. Здароўя, шчасця, дабрабыту ў вашы сем’і.

Гутарыла  Маргарыта КУХТА.