Слухаецца дамашняя справа

Прафілактыка цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку і ў сферы сямейна-бытавых адносін, па-ранейшаму застаецца адным з важных напрамкаў дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. З 10 па 22 сакавіка на тэрыторыі Брэстчыны праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў  па папярэджанні данай катэгорыі супрацьпраўных дзеянняў.

Шэраг мерапрыемстваў прайшоў і на Ляхавіччыне. Сярод асноўных – наведванне па месцы пражывання грамадзян, якія раней дапускалі ўжо насілле ў адносінах да членаў сям’і, наведванне асоб, якія мелі судзімасць, у якіх судзімасць не знятая і не пагашаная. У зоне асаблівай увагі – сем’і, дзе непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Па кожным з такіх адрасоў праведзена прафілактычная работа. Супрацоўнікі міліцыі чарговы раз тлумачаць грамадзянам негатыўныя, а іншы раз і трагічныя наступствы бытавых канфліктаў, указваюць на  неабходнасць своечасовага рэагавання на іх, у тым ліку і ў выпадку нежадання выносіць па-за межы канкрэтнага дома ці кватэры сямейныя  праблемы.
На жаль, даводзіцца канстатаваць, што адной з асноўных прычын злачынстваў такой накіраванасці з’яўляецца п’янства. Прычым «пад градусам» можа быць як і злачынца, так і яго ахвяра, а то і абодва.
Адна з формаў прафілактыкі ў сферы сямейна-бытавых злачынстваў – прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці грамадзян, якія дапусцілі насілле ў сям’і (па артыкуле 9.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Такія «дэманстратары ўласнай сілы» затрымліваюцца ў адміністрацыйным парадку, пакуль вядзецца адміністрацыйны працэс у адносінах да іх.
Згодна з Законам «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў», асобе, якая прыцягнута да адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў адносна членаў сям’і, выносіцца афіцыйнае папярэджанне аб магчымасці пастаноўкі на прафілактычны ўлік у выпадку паўторных супрацьпраўных паводзін.
Усяго за час правядзення прафілактычнай акцыі вынесена чатыры абаронныя прадпісанні сямейным дэбашырам. За невыкананне патрабаванняў абароннага прадпісання да адміністрацыйнай адказнасці  прыцягнуты адзін жыхар раёна.
Па-ранейшаму ў РАУС дзейнічаюць прамыя тэлефонныя лініі па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефонах 102,  6-09-37, 6-09-46 кожны можа паведаміць пра неўладкаваныя сем’і, грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем ці вядуць амаральны лад жыцця, а таксама пра тых, хто займаецца незаконным вырабам самагону. Супрацоўнікі міліцыі правераць кожнае паведамленне і прымуць неадкладныя меры па ўхіленні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць падобным сітуацыям.

Па тэлефонах 102, 6-09-37, 6-09-46 кожны можа паведаміць пра неўладкаваныя сем’і, грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем ці вядуць амаральны лад жыцця, а таксама пра тых, хто займаецца незаконным вырабам самагону.

Віталій ДАБРАЧЫНСКІ,  начальнік ААПП РАУС.